Малітва аб сіле любові
Святы Андрэй Баболя,
тваё жыццё здзейснілася ў ахвяры,
якая выявіла лютасць катаў,
але яшчэ выразней паказала нам
велізарную сілу любові,
якая ўсё зносіць,
ніколі не мінае…
Дзякуючы Твайму сведчанню,
мы набліжаемся да крыніцы любові
ва ўкрыжаваным і ўваскрослым Хрысце,
які застаецца найвышэйшым знакам
любові Бога, багатага на міласэрнасць.
Просім Цябе, заступіся за нас,
каб у еднасці з табою
праз трывалую малітву
мы ўзрасталі ў любові,
якая так патрэбна
нам і нашаму атачэнню,
і каб усе маглі адчуць,
як моцна Бог нас любіць
цяпер і на векі вечныя.
Амэн.
Выява: мастак Анджэй Бой Вайтовіч, партрэт святога Андрэя Баболі, створаны паводле ягоных рэліквій, якія знаходзяцца ў санктуарыі святога Андрэя ў Варшаве.
Запрашаем даведацца больш:
Св. Андрэй Баболя – непераможны герой Хрыстовы
