3 верасня 2026 г., падчас адкрыцця Фестывалю Горнай літаратуры (Festiwalu Literatury Górskiej) былі абвешчаныя пераможцы літаратурнага конкурсу імя Ваўжынца Жулаўскага “Горная кніга года 2026”. Конкурс быў арганізаваны ў рамках Фестывалю горнай літаратуры ў межах 31-га Горнага фестывалю імя Анджэя Завады ў Лёндку-Здрою.

Сярод узнагароджаных – брат Дам’ян Вайцяхоўскі SJ. Другое выданне яго кнігі “Кыргызстан – дзе горы дакранаюцца неба” (выдавецтва RHETOS) атрымала ўзнагароду ў катэгорыі “Альбомы”. 

Апісанне альбома на старонцы выдавецтва:

Першы ў гісторыі фотаальбом пра Кыргызстан. Аўтар – езуіт Дам’ян Вайцяхоўскі, місіянер, які жыве ў гэтай горнай краіне з 2004 года. На 240 старонках змешчана 389 фатаграфій, якія адлюстроўваюць не толькі кыргызскія горы (Цянь-Шань, Алай, Памір), але таксама людзей, іх культуру, звычаі і гісторыю. Альбом “Кыргызстан – дзе горы дакранаюцца неба” адначасова з’яўляецца даведнікам, у якім падрабязна апісаны асобныя горныя хрыбты з іх перавагамі для розных відаў горнага турызму. Змест дапоўнены мапамі, якія дазваляюць арыентавацца ў горнай тапаграфіі Кыргызстана, і практычнай інфармацыяй для тых, хто жадае наведаць гэтую цэнтральнаазіяцкую краіну. Год выдання: 2025.

Сродкі ад продажу альбома ідуць на падтрымку Дзіцячага цэнтра адпачынку і рэабілітацыі на возеры Ісык-Куль.

Крыніца: https://jezuici.pl/2026/09/brat-damian-wojciechowski-sj-wyrozniony-za-album-o-kirgistanie/

Галоўная выява:  Aneta Mikulska