У гэтыя дні Таварыства Езуса з радасцю адзначае 9-ю гадавіну абрання айца-генерала Артура Сосы, SJ. З 14 кастрычніка 2016 года айцец Соса, першы лацінаамерыканец, які ўзначаліў ордэн езуітаў, заклікае нас да місіі адважнага лідарства, глыбокага духоўнага распазнавання і творчага супрацоўніцтва. Яго служэнне вызначана Глабальнымі Апостальскімі прыярытэтамі (UAP), якія заклікаюць усю ігнацыянскую сям’ю засяродзіцца на наступных накірунках:
- Паказваць шлях да Бога праз духоўнае распазнаванне і духоўныя практыкаванні.
- Быць побач з адкінутымі.
- Быць спадарожнікамі моладзі.
- Клапаціцца пра наш агульны дом.
Мы молімся за айца-генерала Сосу з удзячнасцю за яго нястомнае служэнне, мудрасць і адданую працу на карысць справядлівасці і прымірэнню ва ўсім свеце.