Мы – мужчынскі каталіцкі ордэн.

Ужо амаль 500 год мы дзейнічаем там, дзе нас патрабуе свет.

Парафіі і санктуарыі, душпастырства, рэкалекцыі, місіі, духоўнае суправаджэнне
Школы і ўніверсітэты, СМІ, выдавецтвы, установы культуры і спартыўныя цэнтры
Сацыяльная праца, служэнне бежанцам, экалогія, тэрапеўтычная дапамога, міжрэлігійны дыялог
Наш ордэн заснаваны ў XVI стагоддзі баскійскім рыцарам Ігнацыем Лаёлай.

Юнаком ён служыў пры каралеўскім двары і вёў свецкае жыццё маладога рыцара. У 1521 г. адважна, нягледзячы на пагрозу жыццю, бараніў крэпасць Памплону ад нападу французаў. Падчас бітвы гарматнае ядро трапіла яму ў левую нагу. Некалькі разоў за перыяд лячэння Ігнацый быў блізкі смерці, але выжыў і пачаў папраўляцца. Пазбаўлены на доўгі час магчымасці руху, ён стаў чытаць Евангелле і гісторыі святых і пастанавіў адмовіцца ад мінулага марнага жыцця, каб поўнасцю належаць Хрысту. Сваё шляхецкае адзенне ён аддаў жабраку, а рыцарскі меч пакінуў у санктуарыі Маці Божай у Мансэрат.

“Вазьмі, Пане, і прымі ўсю маю свабоду, памяць, розум і ўсю маю волю – усё, што маю і чым валодаю.”

Ігнацый прысвяціў сябе служэнню хворым і ўбогім. Прайшоў праз цяжкія духоўныя змаганні. Запісы, якія ён вёў, ляглі ў аснову славутага збора “Духоўных Практыкаванняў”.

Праз некаторы час да яго далучыліся першыя паплечнікі, і яны разам прысвяцілі сваё жыццё Пану. Каб захаваць еднасць у сваёй супольнасці сяброў, пастанавілі заснаваць ордэн, мэтай якога стане вернае служэнне Касцёлу ў паслухмянасці Святому Айцу.

У аснове правіла новага ордэна была строгая паслухмянасць дагматам і касцёльнаму праву, адмаўленне ад асабістай свабоды, бязмежны давер да Касцёла і Папы, згодна з прынцыпам “Адчуваць разам з Касцёлам” (Sentire cum Ecclesia)
Езуіты былі прапаведнікамі і спаведнікамі ўладароў свету. У час Контррэфармацыі значная частка сярэдняй і вышэйшай адукацыі знаходзілася пад уплывам езуітаў. Адзначаліся незвычайнай руплівасцю ў душпастырстве працоўных, выступалі ў якасці абаронцаў іх правоў.

Езуіты часта змянялі месца служэння, трымаючы дыстанцыю ад асобных краін і іх інтарэсаў. Такі касмапалітызм выклікаў моцны супраціў з боку некаторых манархій. Пад іх націскам Папа Клеменс XIV у 1773 г. загадаў скасаваць Ордэн.

Па рашэнні царыцы Екацярыны ІІ Таварыста Езуса не спыніла свайго існавання на тэрыторыі Расійскай Імперыі і дачакалася там моманту аднаўлення праз Папу Пія VII у 1814 г.

Езуіты сёння

членаў Ордэна

святых і благаслаўлёных

школ і ўніверсітэтаў

месцаў служення на тэрыторыі СНД

“На найцяжэйшых і найбольш аддаленых абшарах, на раздарожжах ідэалогій, на сацыяльных франтах, – усюды ў Касцёле, дзе толькі сутыкаліся (і дагэтуль канфрантуюць) палкія прагненні чалавека і адвечнае пасланне Евангелля, там былі і ёсць езуіты.”

Папа Павел VI

Больш пра нас
Глабальныя апостальскія прыярытэты: актуалізацыя місіі Таварыства Езуса

Глабальныя апостальскія прыярытэты: актуалізацыя місіі Таварыства Езуса

На 36-ай генеральнай кангрэгацыі ў 2016 г. дэлегаты даручылі новавыбранаму генеральнаму настаяцелю Артуру Сосе перагледзець і актуалізаваць апостальскія прыярытэты, якія былі прынятыя ў 2003 г. (У той час на першым месцы знаходзіліся місіі ў Кітаі і Афрыцы,...

Малітва супраць дэпрэсіі

Малітва супраць дэпрэсіі

О Хрыстэ Езу,калі цемра вакол,і мы адчуваем сябе слабымі і бязраднымі,дай адчуць Тваю прысутнасць, любоў і сілу.Дапамажы дасканала спадзявацца,што нас ахоўвае Твая любоўі ўмацоўвае Твая сіла,каб нішто не магло нас спалохаць і ўстрывожыць,бо, калі мы з Табою,то ўбачым...

Навуковец-езуіт: не трэба баяцца штучнага інтэлекту

Навуковец-езуіт: не трэба баяцца штучнага інтэлекту

Нават калі б аднойчы машыны дасягнулі пэўнай самасвядомасці, ці сапраўды была б прычына для страху? - такім пытаннем задаецца дырэктар Ватыканскай абсерваторыі, брат Гай Кансалманьё ў апошнім нумары езуіцкага часопіса La Civiltà Cattolica. Манах-езуіт тлумачыць, што...

Ігнацыянскі рахунак сумлення: А вы кім лічыце Мяне?

Ігнацыянскі рахунак сумлення: А вы кім лічыце Мяне?

Езус пытаецца кожнага з нас, тут і цяпер, у рэчаіснасці нашага жыцця: "Кім ты лічыш Мяне? Хто Я для цябе?" Ён слухае нашыя адказы, слухае і нашае пытанне: "А хто я для Цябе, Пане?" Калі мы штосьці значым адно для аднаго, тады штосьці значаць і нашыя адносіны, тады...

Ігнацыянскі рахунак сумлення: унутраная рана

Ігнацыянскі рахунак сумлення: унутраная рана

Па шчырасці, у любы момант мы можам выявіць у сабе адну-дзве раны. Кажучы пра раны, я маю на ўвазе эмацыйную  траўму, якую адчуваеем у сэрцы, псіхіцы, душы пасля нейкай падзеі. Магчыма, вас хтосьці абразіў. Ад вас адвярнуліся. Вас звольнілі з працы. Не ацанілі,...

Езуіты завяршылі працэс аб’яднання трох Папскіх навучальных устаноў

Езуіты завяршылі працэс аб’яднання трох Папскіх навучальных устаноў

Згодна з намерам Папы Францішка аб’яднаць тры Папскія ўніверсітэты, якімі апякуюцца езуіты, у адну ўстанову, Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт у спецыяльным прэс-рэлізе прадстаўляе сваю абноўленую структуру ў адпаведнасці з новым статутам, што ўступіць у сілу 19 мая. Як...

Ігнацыянскі рахунак сумлення: Духоўная свабода

Ігнацыянскі рахунак сумлення: Духоўная свабода

Мы духоўна вольныя, калі здаровы наш духоўны і эмацыйны стан. Мы духоўна вольныя, калі захоўваем эмацыйную раўнавагу і прагнем быць напоўненымі верай, надзеяй і любоўю. Мы духоўна вольныя, калі не паддаемся негатыўным эмоцыям і спакусам тады, калі нам занадта...

Навэнна ласкі. Малітва са св. Францішкам Ксаверыем

Навэнна ласкі. Малітва са св. Францішкам Ксаверыем

Навэннай ласкі традыцыйна моляцца або з 4 па 12 сакавіка (да дня, у які Францішак быў абвешчаны святым у 1622 г.), або з 25 лістапада па 3 снежня (да дня ўспаміну св. Францішка Ксаверыя). Вядома, гэтай навэннай можна маліцца ў любы час на працягу года.

Мой самы вялікі страх

Мой самы вялікі страх

Я перакананы, – піша айцец Марк Цібадо SJ, – што страх адыгрывае значна большую ролю ў нашым жыцці, чым мы разумеем або хочам прызнаць. Штогод, збіраючыся на рэкалекцыі, каб памаліцца і адпачыць, я пытаюся ў сябе: «Чаго я цяпер найбольш баюся?» Гэтае практыкаванне...

Архіўныя дакументы езуітаў на тэму Халакосту будуць алічбаваны

Архіўныя дакументы езуітаў на тэму Халакосту будуць алічбаваны

Мемарыяльны музей Халакосту ў Вашынгтоне і Фонд Polanco – Архіў Таварыства Езуса ARSI (Archivum Romanum Societatis Iesu) 27 лютага 2024 года падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве для забеспячэння доступу і алічбавання матэрыялаў езуіцкіх архіваў, звязаных з...

Ігнацыянскі рахунак сумлення: Удзячнасць

Ігнацыянскі рахунак сумлення: Удзячнасць

Для святога Ігнацыя ўдзячнасць была адной з найвышэйшых цнотаў. Фактычна, ён лічыў няўдзячнасць коранем усіх грахоў. І гэта зразумела: па сутнасці, грэх азначае злоўжыванне Божымі дарамі, якія мы атрымалі. Калі мы сапраўды ўдзячныя за нейкі падарунак, то, вядома, не...

Франц Яліч SJ: Жыццё ў Божай прысутнасці

Франц Яліч SJ: Жыццё ў Божай прысутнасці

У гэтым артыкуле мы хочам пазнаёміць вас з выбітным венгерскім езуітам айцом Францам Ялічам (Ferenc Jálics) (1927-2021). Скарыстаўшыся матэрыяламі кнігі “Franz Jalics: życie w obecności Boga” выдавецтва WAM, публікуем уступнае слова, асабісты аповед а. Франца пра...

Ігнацыянскі рахунак сумлення: Пачуцці

Ігнацыянскі рахунак сумлення: Пачуцці

Вядома, можна проста прытрымлівацца першапачатковага пяцікрокавага рахунку, які прадставіў святы Ігнацый. Аднак калі крыху змяняць пытанні для разважанняў, то вы заўважыце, што ў вашым рахунку сумлення будзе больш навізны і спантаннасці. Канчатковая мэта адна:...

Глыбіня пяшчоты

Глыбіня пяшчоты

Глыбіня – шматзначнае слова, шматвымернае. З той пары, як Сымон Пётр так паспяхова сплаваў “на глыбіню”, паслухаўшыся слова Езуса (Лк 5, 1-11), не бракуе тых, каго прыцягвае гэты вобраз даверу, адважнага руху ўдалеч і ўглыб – дзеля сустрэчы ў праўдзе з самім сабой і з...

Біблійны лексікон: цела

Біблійны лексікон: цела

“Слова сталася целам і пасялілася між намі”, – урачыста і радасна абвяшчаем мы ў перыяд Божага Нараджэння (Ян 1, 14).  Кожны раз, прамаўляючы падчас нядзельнай Эўхарыстыі “… і ўцелавіўся ад Духа Святога з Дзевы Марыі”, схіляем галовы – а 25 снежня і 25 сакавіка нават...

Пантыфік: адчуць нашу прыналежнасць Богу

Пантыфік: адчуць нашу прыналежнасць Богу

Не зачыняцца ў сабе, у сваёй самадастатковасці, а знайсці месца для Бога і для блізкага, заахвоціў Папа чытачоў кнігі "Перш належце Богу" (First Belong to God) брытанскага журналіста і пісьменніка Осціна Айвэры. У аснове выдання ляжыць васьмідзённы цыкл духоўных...