Малітва кардынала Карла Марыя Марціні SJ

О Божа, наш Ойча, дзякуем Табе за сям’ю, якую Ты нам даў. Ва ўзаемным прыняцці, дапамозе і прабачэнні Ты прапануеш нам вобраз любові, з якою Ты стварыў кожнае жыццё і клапоцішся пра кожнага чалавека. Дзякуем Табе таксама за нашую хрысціянскую супольнасць, за парафію, за дыяцэзію, у якіх Ты праяўляеш знакі Езусавай любові. У Божым слове, Эўхарыстыі, прыкладах братэрства, якія прапануе нам супольнасць, наша сям’я знаходзіць узор і падтрымку, каб працягваць ісці па шляху любові.

Просім Цябе, Ойча, няхай нашая еднасць з сям’ёю і хрысціянскаю супольнасцю становіцца ўсё мацнейшаю. Молімся за Паўсюдны Касцёл, за Папу Рымскага. Учыні, каб Касцёл усё больш нагадваў сям’ю. Няхай ён спрыяе братэрскаму сяброўству, прымае ўсялякую дапамогу, будзе чулым да ўсіх, асабліва да сем’яў, пазбаўленых супакою, пачуццяў, хлеба, працы і радасці. Учыні, каб наша сям’я ўсё больш нагадвала Касцёл. Няхай яна жыве з вераю ў Цябе, прымае слова Езуса, як прыняла яго Марыя, Маці Божая. Няхай кіруецца Евангеллем у штодзён­ным жыцці і дапамагае дзецям з радасцю адказаць на Твой заклік. Няхай будзе адкрытаю на дыялог і супрацоўніцтва з іншымі сем’ямі. Учыні, каб Касцёл і сям’я былі вобразам Твайго Дому, дзе Ты чакаеш нас пасля зямнога падарожжа. Амэн.

Крыніца: https://ave-maria.by/prayers/need/665-malitvy-za-sem-i