Мы – мужчынскі каталіцкі ордэн.

Ужо амаль 500 год мы дзейнічаем там, дзе нас патрабуе свет.

Парафіі і санктуарыі, душпастырства, рэкалекцыі, місіі, духоўнае суправаджэнне
Школы і ўніверсітэты, СМІ, выдавецтвы, установы культуры і спартыўныя цэнтры
Сацыяльная праца, служэнне бежанцам, экалогія, тэрапеўтычная дапамога, міжрэлігійны дыялог
Наш ордэн заснаваны ў XVI стагоддзі баскійскім рыцарам Ігнацыем Лаёлай.

Юнаком ён служыў пры каралеўскім двары і вёў свецкае жыццё маладога рыцара. У 1521 г. адважна, нягледзячы на пагрозу жыццю, бараніў крэпасць Памплону ад нападу французаў. Падчас бітвы гарматнае ядро трапіла яму ў левую нагу. Некалькі разоў за перыяд лячэння Ігнацый быў блізкі смерці, але выжыў і пачаў папраўляцца. Пазбаўлены на доўгі час магчымасці руху, ён стаў чытаць Евангелле і гісторыі святых і пастанавіў адмовіцца ад мінулага марнага жыцця, каб поўнасцю належаць Хрысту. Сваё шляхецкае адзенне ён аддаў жабраку, а рыцарскі меч пакінуў у санктуарыі Маці Божай у Мансэрат.

“Вазьмі, Пане, і прымі ўсю маю свабоду, памяць, розум і ўсю маю волю – усё, што маю і чым валодаю.”

Ігнацый прысвяціў сябе служэнню хворым і ўбогім. Прайшоў праз цяжкія духоўныя змаганні. Запісы, якія ён вёў, ляглі ў аснову славутага збора “Духоўных Практыкаванняў”.

Праз некаторы час да яго далучыліся першыя паплечнікі, і яны разам прысвяцілі сваё жыццё Пану. Каб захаваць еднасць у сваёй супольнасці сяброў, пастанавілі заснаваць ордэн, мэтай якога стане вернае служэнне Касцёлу ў паслухмянасці Святому Айцу.

У аснове правіла новага ордэна была строгая паслухмянасць дагматам і касцёльнаму праву, адмаўленне ад асабістай свабоды, бязмежны давер да Касцёла і Папы, згодна з прынцыпам “Адчуваць разам з Касцёлам” (Sentire cum Ecclesia)
Езуіты былі прапаведнікамі і спаведнікамі ўладароў свету. У час Контррэфармацыі значная частка сярэдняй і вышэйшай адукацыі знаходзілася пад уплывам езуітаў. Адзначаліся незвычайнай руплівасцю ў душпастырстве працоўных, выступалі ў якасці абаронцаў іх правоў.

Езуіты часта змянялі месца служэння, трымаючы дыстанцыю ад асобных краін і іх інтарэсаў. Такі касмапалітызм выклікаў моцны супраціў з боку некаторых манархій. Пад іх націскам Папа Клеменс XIV у 1773 г. загадаў скасаваць Ордэн.

Па рашэнні царыцы Екацярыны ІІ Таварыста Езуса не спыніла свайго існавання на тэрыторыі Расійскай Імперыі і дачакалася там моманту аднаўлення праз Папу Пія VII у 1814 г.

Езуіты сёння

членаў Ордэна

святых і благаслаўлёных

школ і ўніверсітэтаў

месцаў служення на тэрыторыі СНД

“На найцяжэйшых і найбольш аддаленых абшарах, на раздарожжах ідэалогій, на сацыяльных франтах, – усюды ў Касцёле, дзе толькі сутыкаліся (і дагэтуль канфрантуюць) палкія прагненні чалавека і адвечнае пасланне Евангелля, там былі і ёсць езуіты.”

Папа Павел VI

Больш пра нас
Глабальныя апостальскія прыярытэты: актуалізацыя місіі Таварыства Езуса

Глабальныя апостальскія прыярытэты: актуалізацыя місіі Таварыства Езуса

На 36-ай генеральнай кангрэгацыі ў 2016 г. дэлегаты даручылі новавыбранаму генеральнаму настаяцелю Артуру Сосе перагледзець і актуалізаваць апостальскія прыярытэты, якія былі прынятыя ў 2003 г. (У той час на першым месцы знаходзіліся місіі ў Кітаі і Афрыцы,...

Той, хто спрыяў стварэнню абраза Езуса Міласэрнага. Гісторыя незвычайнага езуіта

Той, хто спрыяў стварэнню абраза Езуса Міласэрнага. Гісторыя незвычайнага езуіта

Менавіта ён стаяў у цені вялікай містычкі, аказваючы ёй духоўную падтрымку ў хвіліны цяжкіх выпрабаванняў. Айцец Юзаф Андраш SJ – спаведнік святой Фаўстыны Кавальскай – цяпер знаходзіцца на шляху да беатыфікацыі, і гэты працэс выклікае цікавасць не толькі ў Польшчы,...

Біблійны лексікон: Вера

Біблійны лексікон: Вера

У папярэднім матэрыяле нашай рубрыкі ў цэнтры ўвагі была надзея – цнота, якой у Каталіцкім Касцёле прысвяцілі юбілейны 2025-ы год. Сёння мы працягнем нашыя біблійныя разважанні над іншымі тэалагічнымі цнотамі, на гэты раз засяроджваючыся на веры. Бачыць нябачнае “Вера...

Неба Ватыкана: астэроіды атрымалі імёны святых і навукоўцаў

Неба Ватыкана: астэроіды атрымалі імёны святых і навукоўцаў

Ватыканская абсерваторыя паведаміла аб афіцыйным прысваенні назваў групе астэроідаў, сярод якіх імёны святых Фаўстыны Кавальскай і Уршулі Ледухоўскай, а таксама навукоўцаў-езуітаў. Міжнародны астранамічны саюз зацвердзіў прапановы ватыканскага астранома айца Рычарда...

Святло, якое не асляпляе: Фенаменалогія ціхай Эпіфаніі

Святло, якое не асляпляе: Фенаменалогія ціхай Эпіфаніі

Гамілія на IIІ звычайную нядзелю, Год A Калі Езус пачуў, што Яна зняволілі, адышоў у Галілею. Пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і пасяліўся ў Кафарнауме прыморскім, у межах Забулона і Нэфталія, каб збылося сказанае прарокам Ісаем, які кажа: «Зямля Забулонава і зямля...

Пачатак Юбілейнага года ў Велікапольска-Мазавецкай правінцыі Таварыства Езуса

Пачатак Юбілейнага года ў Велікапольска-Мазавецкай правінцыі Таварыства Езуса

Велікапольска-Мазавецкая правінцыя Таварыства Езуса ў гэтым годзе адзначае стагоддзе свайго існавання. 15 жніўня 1926 года ў Варшаве польскія езуіты былі падзелены на дзве незалежныя правінцыі, якія працягваюць функцыянаваць і дагэтуль. Да таго часу яны ўваходзілі ў...

Каб сям’я была ў Касцёле, а Касцёл быў сям’ёю

Каб сям’я была ў Касцёле, а Касцёл быў сям’ёю

Малітва кардынала Карла Марыя Марціні SJ О Божа, наш Ойча, дзякуем Табе за сям’ю, якую Ты нам даў. Ва ўзаемным прыняцці, дапамозе і прабачэнні Ты прапануеш нам вобраз любові, з якою Ты стварыў кожнае жыццё і клапоцішся пра кожнага чалавека. Дзякуем Табе таксама за...

“Выведзе Ён мяне на святло” Міх 7, 9

“Выведзе Ён мяне на святло” Міх 7, 9

Калі знешні свет апранаецца ў шэрань і бясконцую вільгаць, межы паміж надвор’ем і душой паступова знікаюць. Бясснежны снежань становіцца не проста каляндарным перыядам, а метафарай духоўнай пакінутасці, дзе думкі, нібы дым, не могуць узняцца да неба. У гэтым...

Мучанікі войнаў ХХ стагоддзя: беатыфікацыі ў Іспаніі і Францыі

Мучанікі войнаў ХХ стагоддзя: беатыфікацыі ў Іспаніі і Францыі

Беатыфікацыі мучанікаў часоў Грамадзянскай вайны ў Іспаніі і нацысцкай акупацыі Францыі адбыліся 13 снежня 2025 года. Айцец Віктар Дыяр SJ беатыфікаваны сярод пяцідзесяці французскіх мучанікаў. Беатыфікацыю ў катэдральным касцёле іспанскага горада Хаэна ўзначаліў...

Біблійны лексікон: Надзея

Біблійны лексікон: Надзея

Да 6 студзеня 2026 г. у Касцёле працягваецца Юбілей Надзеі. У гэты дзень у Рыме адбудзецца сімвалічны абрад закрыцця юбілейных дзвярэй у базыліцы св. Пятра. Юбілейны год – бласлаўлёны час ласкі Божай, які з’яўляецца запрашэннем для кожнага верніка аднавіць цноту...

Ліст айца генерала Артура Сосы SJ з нагоды беатыфікацыі айца Віктора Дыяра SJ

Ліст айца генерала Артура Сосы SJ з нагоды беатыфікацыі айца Віктора Дыяра SJ

У набліжэнні урачыстай беатыфікацыі айца Віктора Дыяра SJ Генеральны настаяцель ордэна езуітаў скіраваў адмысловы ліст да ўсяго Таварыства Езуса.  Дарагія сабраты: 13 снежня ў парыжскім саборы Нотр-Дам кардынал Жан-Клод Холерыш SJ, як прадстаўнік Папы Льва XIV,...

Зварот Папы Льва XIV да вышэйшых настаяцеляў Таварыства Езуса

Зварот Папы Льва XIV да вышэйшых настаяцеляў Таварыства Езуса

У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Супакой вам! Айцец Соса, дарагія сябры, З радасцю вітаю ўсіх вас у Ватыкане сёння раніцай і хачу падзякаваць за вашую прысутнасць. Вельмі дзякую вашаму Генеральнаму настаяцелю за добрыя словы. Малюся, каб вашая сустрэча была плённай,...

Кардынал Марціні. Душпастырскія разважанні пра грэх і міласэрнасць

Кардынал Марціні. Душпастырскія разважанні пра грэх і міласэрнасць

Нам слушна баліць тое, што ў сучасным свеце не хапае пачуцця граху. Аднак мы мусім прызнаць, што хапае пачуцця граху, разуметага як пачуццё непарадку. Людзі ўсё больш пераконваюцца, што свет сыходзіць на дрэнныя сцежкі, усё часцей чуюцца скаргі на карупцыю палітыкаў,...

Езуіты Расіі, Беларусі і Кыргызстана сустрэліся анлайн з генеральным настаяцелем Таварыства Езуса

Езуіты Расіі, Беларусі і Кыргызстана сустрэліся анлайн з генеральным настаяцелем Таварыства Езуса

24 лістапада адбылася анлайн-сустрэча езуітаў, якія служаць у Расіі, Беларусі і Кыргызстане, з генеральным настаяцелем Таварыства Езуса айцом Артура Сосам. Сабраты мелі магчымасць падзяліцца радасцямі і выклікамі сваёй місіі на тэрыторыі гэтых краін, якія ўваходзяць у...

45 год JRS – Пасланне а. Артура Сосы SJ, генеральнага настаяцеля Таварыства Езуса

45 год JRS – Пасланне а. Артура Сосы SJ, генеральнага настаяцеля Таварыства Езуса

У гэтым годзе мы адзначаем 45-ю гадавіну заснавання Езуіцкай службы бежанцам (JRS). Гэта ласка, пазначаная не толькі гадамі працы, але таксама верай, спачуваннем, нястомным суправаджэннем і перадусім надзеяй. JRS была заснавана ў 1980 годзе тагачасным генеральным...

Езуіты на кліматычным саміце COP30

Езуіты на кліматычным саміце COP30

З 10 па 21 лістапада ў Бразіліі адбываецца чарговы кліматычны саміт ААН – COP30. У ім прымае ўдзел дэлегацыя езуіцкіх арганізацый і ініцыятыў, у тым ліку Jesuits for Climate Justice (“Езуіты за кліматычную справядлівасць”) i EcoJesuits. Што такое COP? COP...