Айцы-езуіты запрашаюць прыняць удзел у ігнацыянскіх рэкалекцыях – духоўных практыкаваннях па метадзе святога Ігнацыя Лаёлы.

Пінск: 20-27 чэрвеня (у будынку духоўнай семінарыі)
Рось: 17-24 жніўня (у рэкалекцыйным доме “Голас Айца”).

Ігнацыянскія рэкалекцыі прадугледжваюць маўчанне ўдзельнікаў. Размова з духоўным кіраўніком адбываецца кожны дзень індывідуальна.

Пачатак: 17:00 першага дня рэкалекцый, заканчэнне: 12:00 апошняга дня.

Да ўдзелу ў духоўных практыкаваннях запрашаюцца свецкія вернікі, кансэкраваныя асобы, духавенства. Тыя, хто будзе ўдзельнічаць упершыню, могуць выбраць карацейшы перыяд рэкалекцый.

Рэгістрацыя будзе трываць да 27 красавіка.

Зарэгістравацца і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па тэлефоне:

+375 (44) 465 18 78 (Viber, Telegram),

+375 (29) 511 19 74 (WhatsApp) – сястра Вікторыя Жук MSF

або па электроннай пошце: [email protected].