30 ліпеня ў езуіцкай парафіі ў Віцебску адзначылі ўрачыстасць св. Ігнацыя, імя якога носіць парафіяльны касцёл. Пасля ўрачыстай літургіі, падчас якой разам з біскупам Алегам Буткевічам ушанавалі рэліквіі святога заснавальніка Таварыства Езуса, адбылася інтэрактыўная прэзентацыя жыцця рыцара Хрыстовага, падрыхтаваная крэатыўнымі парафіянамі. Кожны атрымаў (сапраўднае) запрашэнне на гарбату са святым. Напрыканцы былі танцы – і нават магчымасць зрабіць сэлфі з Ігнацыем!