Супольнасць езуітаў у Віцебску папоўнілася з прыездам а. Віктара Жука SJ, які да нядаўняга часу нёс служэнне ў Маскве. 16 чэрвеня ён уступіў на пасаду пробашча парафіі св. Уладзіслава ў прысутнасці біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча, папярэдняга адміністратара парафіі кс. Віктара Місевіча, сабратоў па ордэне а. Багуслава Стэчэка, а. Станіслава Памыкалы, а. Клеменса Верта, а таксама мясцовай парафіяльнай супольнасці, якая пакуль што збіраецца для малітвы ў арэндаваным памяшканні. Просім аб малітве ў справе развіцця Таварыства Езуса на беларускай зямлі!