Няма нічога больш практычнага, чым
знайсці Бога, чым
закахацца незваротна і канчаткова.
Тое, што ты любіш,
што захапляе тваё ўяўленне,
паўплывае на ўсё,
вырашыць,
што выцягне цябе з ложка ранкам,
што ты будзеш рабіць вечарамі,
як правядзеш выходныя,
што чытаеш, з кім знаёмішся,
што разаб’е табе сэрца,
і што ахопіць цябе радасцю і ўдзячнасцю.
Закахайся, Любі,
і гэта вырашыць усё.