Прапануем памаліцца навэннай да св. Ігнацыя, даручаючы яго заступніцтву свае просьбы і намеры.

Дзень 1 – Аб абнаўленні жыцця

Святы Ігнацый, які ў шчодрай самаахвярнасці прысвяціў сваё жыццё служэнню Найвышэйшаму Богу і даў нам прыклад сапраўднага навяртання, дапамажы і нам, ідучы за Божым натхненнем, дзейсна абнавіць сваё духоўнае жыццё і як руплівым хрысціянам супрацоўнічаць у справе абнаўлення Касцёла і свету. Няхай у гэтым дапаможа нам Евангелле Хрыста і прыклад жыцця святых.

Хвала Айцу … (3 разы).

С. Маліся за нас, святы айцец Ігнацый.
У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Спрадвечны Божа, Ты паклікаў святога Ігнацыя Лаёлу, каб ён служыў дзеля большай славы імя Твайго, учыні, каб мы па яго прыкладу і з яго дапамогаю імкнуліся да святасці на зямлі і атрымалі вянок хвалы ў небе.
Праз заступніцтва св. Ігнацыя просім Цябе, Ойча Нябесны, учыні… (асабістая інтэнцыя). Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Дзень 2 – Аб чысціні душы і цела

Святы Ігнацый, ты, дзякуючы аскезе і працы над сабой, даў нам прыклад шчырага пакаяння і пільнасці над сваім целам, сэрцам і розумам, дапамажы і нам вучыцца пераадольваць спакусы, якія ўзбуджаюць пачуццёвасць, і жыць у чысціні душы і цела ў тым стане, які кожны з нас выбраў. Умацуй мяне ў шчырым пакаянні за ўсе грахі мае, каб я мог праслаўляць Бога чыстым і радасным сэрцам.

Хвала Айцу … (3 разы).

С. Маліся за нас, святы айцец Ігнацый.
У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Спрадвечны Божа, Ты паклікаў святога Ігнацыя Лаёлу, каб ён служыў дзеля большай славы імя Твайго, учыні, каб мы па яго прыкладу і з яго дапамогаю імкнуліся да святасці на зямлі і атрымалі вянок хвалы ў небе.
Праз заступніцтва св. Ігнацыя просім Цябе, Ойча Нябесны, учыні… (асабістая інтэнцыя). Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Дзень 3 – Аб хрысціянскай мужнасці

Святы Ігнацый, які праз пілігрымкі да Марыйных санктуарыяў і ў Святую зямлю, а таксама праз справы любові да іншых, з’яўляешся прыкладам таго, як вытрымліваць цяжкасці жыцця дзеля Хрыста і Яго Маці Панны Марыі, дазволь і нам наследаваць цябе ў гераічнай мужнасці, каб дасягнуць мэты нашага пілігрымавання і з цярплівасцю несці ўсе крыжы, якія будуць у нашым жыцці. Будзь нам у гэтым настаўнікам і верным спадарожнікам.

Хвала Айцу … (3 разы).

С. Маліся за нас, святы айцец Ігнацый.
У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Спрадвечны Божа, Ты паклікаў святога Ігнацыя Лаёлу, каб ён служыў дзеля большай славы імя Твайго, учыні, каб мы па яго прыкладу і з яго дапамогаю імкнуліся да святасці на зямлі і атрымалі вянок хвалы ў небе.
Праз заступніцтва св. Ігнацыя просім Цябе, Ойча Нябесны, учыні… (асабістая інтэнцыя). Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Дзень 4 – Аб вернасці у малітве

Святы Ігнацый, які праз разважанне Божай рэчаіснасці, дар яе сузірання, а таксама праз імкненне вучыць іншых звяртацца да Бога, стаў узорам і настаўнікам хрысціянскай малітвы, навучы і нас з уважлівасцю і руплівасцю падыходзіць да штодзённай малітвы і чытання Святога Пісання.
Няхай нам гэта дапаможа дасягнуць вечнага збаўлення, абяцанага нам у Валадарстве Божым у еднасці з Найсвяцейшай Паннай Марыяй і ўсімі святымі.

Хвала Айцу … (3 разы).

С. Маліся за нас, святы айцец Ігнацый.
У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Спрадвечны Божа, Ты паклікаў святога Ігнацыя Лаёлу, каб ён служыў дзеля большай славы імя Твайго, учыні, каб мы па яго прыкладу і з яго дапамогаю імкнуліся да святасці на зямлі і атрымалі вянок хвалы ў небе.
Праз заступніцтва св. Ігнацыя просім Цябе, Ойча Нябесны, учыні… (асабістая інтэнцыя). Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Дзень 5 – Аб пакоры

Святы Ігнацый, дзякуючы таму, што Бог абдараваў цябе шматлікімі талентамі і звышнатуральнымі дарамі, ты глыбока пазнаў самога сябе і моцна палюбіў Божую волю, а таксама стаў прыкладам дасканалай пакоры, якая практыкуецца ў цішыні сэрца; дапамажы нам сваім прыкладам і малітвамі набыць цноту сапраўднай пакоры, неабходнай для ўзрастання веры і ўсіх іншых цнотаў. Няхай праз тваё заступніцтва Езус Хрыстус даруе нам усе грахі і дасць вечнае збаўленне.

Хвала Айцу … (3 разы).

С. Маліся за нас, святы айцец Ігнацый.
У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Спрадвечны Божа, Ты паклікаў святога Ігнацыя Лаёлу, каб ён служыў дзеля большай славы імя Твайго, учыні, каб мы па яго прыкладу і з яго дапамогаю імкнуліся да святасці на зямлі і атрымалі вянок хвалы ў небе.
Праз заступніцтва св. Ігнацыя просім Цябе, Ойча Нябесны, учыні… (асабістая інтэнцыя). Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Дзень 6 – Аб даверы да Божага Провіду

Святы Ігнацый, сваім выключным даверам да Бога ты з’яўляешся цудоўным узорам адданасці волі Божай, дапамажы і нам, гледзячы на твой прыклад, у кожных абставінах верыць у Божы Провід і ніколі не ўпадаць у адчай у цяжкасцях і нягодах, якія могуць здарыцца ў жыцці. Няхай ніколі не бракуе веры і надзеі на Божую дабрыню і міласэрнасць усім тым, хто шчыра Яго заклікае.

Хвала Айцу … (3 разы).

С. Маліся за нас, святы айцец Ігнацый.
У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Спрадвечны Божа, Ты паклікаў святога Ігнацыя Лаёлу, каб ён служыў дзеля большай славы імя Твайго, учыні, каб мы па яго прыкладу і з яго дапамогаю імкнуліся да святасці на зямлі і атрымалі вянок хвалы ў небе.
Праз заступніцтва св. Ігнацыя просім Цябе, Ойча Нябесны, учыні… (асабістая інтэнцыя). Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Дзень 7 – Аб любові, якая служыць

Святы Ігнацый, які атрымаў аб Бога асаблівую ласку святла для розуму, каб паглыбіць таямніцы нашай веры, выпрасі і для нас лепшае разуменне Божай задумы аб нашым жыцці. Няхай агонь, які палае ў тваім сэрцы, прыцягне нашыя душы і розум да Бога, каб мы кіравалі да Яго ўсё сваё жыццё і любілі Яго ў нашых бліжніх – братах і сёстрах. Будзь нам у гэтым заступнікам перад Хрыстом, Панам і Збаўцам нашым, у Якога ўсім сэрцам верым.

Хвала Айцу … (3 разы).

С. Маліся за нас, святы айцец Ігнацый.
У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Спрадвечны Божа, Ты паклікаў святога Ігнацыя Лаёлу, каб ён служыў дзеля большай славы імя Твайго, учыні, каб мы па яго прыкладу і з яго дапамогаю імкнуліся да святасці на зямлі і атрымалі вянок хвалы ў небе.
Праз заступніцтва св. Ігнацыя просім Цябе, Ойча Нябесны, учыні… (асабістая інтэнцыя). Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Дзень 8 – Аб клопаце пра збаўленне душаў

Святы Ігнацый, які праз клопат пра збаўленне людзей і ахвярную апостальскую і евангелізацыйную працу дзеля гэтай мэты стаў слаўным узорам нязвыклай руплівасці, дапамажы тваім заступніцтвам і нам так, як ты, чыніць дабро і ўсюды, дзе давядзецца жыць і сведчыць пра Бога, дбайна спрыяць збаўленню не толькі сваёй душы, але і ўсіх, хто шчыра шукае праўдзівага Бога.

Хвала Айцу … (3 разы).

С. Маліся за нас, святы айцец Ігнацый.
У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Спрадвечны Божа, Ты паклікаў святога Ігнацыя Лаёлу, каб ён служыў дзеля большай славы імя Твайго, учыні, каб мы па яго прыкладу і з яго дапамогаю імкнуліся да святасці на зямлі і атрымалі вянок хвалы ў небе.
Праз заступніцтва св. Ігнацыя просім Цябе, Ойча Нябесны, учыні… (асабістая інтэнцыя). Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Дзень 9 – Аб гарачай любові да Бога

Святы Ігнацый, ты ўсім сваім сэрцам, якое палала любоўю да Бога і да бліжняга, жадаў збаўлення ўсіх людзей, заступіся за нас, каб і мы любілі Бога ўсім сэрцам, усім розумам і ўсёй моцаю, служылі Яму і імкнуліся да святасці. Дапамажы таксама, каб у сваім жыцці мы чынілі як мага больш дабра для братоў і сясцёр і заслужылі на жыццё вечнае ў Славе Божай разам з табой і ўсімі святымі.