О, Пане, мой Божа,

Ты паклікаў мяне са сну небыцця

толькі з прычыны Сваёй велізарнай любові.

Ты паклікаў мяне па імені ва ўлонні маці.

Ты жадаеш, каб я станавіўся добрай і прыгожай асобай.

Ты даў мне дыханне, святло і рух

і крочыў побач кожны момант майго існавання.

Я ўражаны, Пане, Божа Сусвету,

што Ты суправаджаеш мяне і, звыш таго, клапатліва гадуеш.

Ствары ўва мне паўнату веры, якая ўзрушыць Цябе,

і няхай я буду давяраць Табе і прагнуць Цябе ва ўсе дні жыцця майго.

Амэн.

 

Джозэф Тэтлоў SJ