Перш за ўсё, давярай павольнай працы Бога.
Мы па сваёй прыродзе даволі нецярплівыя ва ўсім,
прагнучы дасягнуць мэты без затрымак.
Мы хацелі б адмяніць прамежкавыя этапы.
Мы не маем цярплівасці быць на шляху
да чагосьці невядомага, чагосьці новага.
І тым не менш, закон любога прагрэсу ў тым,
што ён увогуле магчымы толькі цераз этапы нестабільнасці
і можа заняць вельмі доўгі час.

І вось я думаю, што гэтак адбываецца і з табой;
твае ідэі даспяваюць паступова –
дазволь ім расці,
набываць форму самім
без празмернай паспешнасці.
Не спрабуй падганяць іх,
нібы сёння ты можаш быць тым, кім час
(а дакладней, Божая ласка і абставіны,
што ўплываюць на тваю добрую волю)
учыніць цябе заўтра.

Толькі Бог ведае, чым стане той новы дух,
які паступова фармуецца ў табе.
Дай нашаму Пану перавагу веры ў тое,
што Ягоная рука вядзе цябе,
і прымі неспакой няўпэненасці, адчуваючы сябе
незавершаным.

П’ер Тэйяр дэ Шардэн SJ