Жадаем вам супакою і радасці Уваскрослага Пана! Мы ведаем, што сёлетні Вялікдзень –  час абмежаванняў або ізаляцыі.

Але Уваскрослы Пан заўсёды дакранаецца да нашых сэрцаў, дапамагае нам любіць, быць міласэрнымі, падтрымліваць адносіны з сябрамі і роднымі, маліцца і адчуваць салідарнасць з усім чалавецтвам.

Благаслаўленне Уваскрослага Пана няхай будзе з вамі.

Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос, Аллелюя!

Генеральная курыя Таварыства Езуса