Пане Езу,

якія нашыя слабасці Ты ўгледзеў, што змусілі Цябе паклікаць нас, тым не менш, да супрацоўніцтва ў Тваёй місіі?

Дзякуем Табе за пакліканне і молім не забывацца на абяцанне быць з намі да сканчэння веку.

Нас часта ахоплівае пачуццё, што мы ўсю ноч працавалі дарэмна, забываючыся, магчыма, што Ты з намі.

Мы просім, каб Ты прысутнічаў у нашым жыцці і працы сёння, заўтра і ў будучыні, якая яшчэ не настала.

Напоўні любоўю гэтае нашае жыццё, якое мы аддаём Табе на службу.

Забяры з нашых сэрцаў эгаістычныя развагі аб тым, што “нашае”, што “маё”, бо яны, пазбаўленыя спачування і радасці, заўсёды выключаюць іншых.

Прасвятлі нашыя розум і сэрца і не забывайся прымушаць нас усміхацца, калі справы ідуць не так, як мы хацелі.

І ў канцы дня, кожнага з нашых дзён, дай нам адчуць сябе глыбей з’яднанымі з Табой і здольнымі лепш спасцігаць і адкрываць большую радасць і большую надзею.

Молімся аб гэтым усім сярод той рэчаіснасці, дзе мы знаходзімся.

Мы слабыя і грэшныя людзі,
але мы – Твае сябры.

Амэн.

Адольфо Нікалáс SJ (29.IV.1936 – 20.V.2020), генеральны настаяцель Таварыства Езуса ў 2008-2016 гадах.