Адвэнтавыя разважанні “Бог з намі”

З дапамогай падрыхтаваных айцамі-езуітамі тэкстаў прапануем засяродзіцца на сямі адвэнтавых антыфонах, якія традыцыйна выкарыстоўваюцца ў чаканні Езуса, які прыходзіць, каб пасяліцца сярод нас. Абіраючы свой “тэмп руху”, можна размеркаваць разважанні ўвесь перыяд Адвэнту або маліцца апошнія 7 дзён да свята Божана Нараджэння, пачынаючы з 17 снежня. Перайсці да тэксту разважанняў >>

Адвэнтавыя разважанні “Новы пачатак”

Дапамагаць нашай малітве будуць пяць частак разважанняў над новым пачаткам. Падчас Адвэнту мы паразважаем над тэкстамі Евангелля і ўбачым, як Бог уваходзіў у гісторыі людзей і перамяняў іх. Падобна да мудрацоў з Усходу, мы таксама можам дазволіць святлу «зоркі» прывесці нас у новае месца, дзе ёсць Бог.

Перайсці да тэксту разважанняў >>

Цыкл разважанняў “Праваднікі Адвэнту”

На шляху да свята Божага Нараджэння напэўна кожны з нас хацеў бы асабіста дасведчыць, як прыходзіць Езус, хацеў бы глыбока і па-сапраўднаму перажыць сустрэчу з Ім. Аднак, трэба прызнаць, што ўласных высілкаў будзе замала, калі Бог сам не навучыць нас і не правядзе праз гэтыя падзеі. Дзве тысячы гадоў таму Ён выбраў тых людзей, якія падрыхтавалі прыйсце Езуса на зямлю. Сёння яны таксама могуць быць для нас святлом, знакам і натхненнем – каб Бог нарадзіўся чалавекам у кожным з нас, у табе, ува мне. Перайсці да тэкстаў разважанняў >>