Выбіраю дыхаць дыханнем Хрыста
Выбіраю дыхаць дыханнем Хрыста,
якое святым робіць усё жыццё.
Выбіраю жыць Целам Хрыста,
якое перамагае карозію граху і тленне.
Выбіраю Кроў Хрыста,
якая цячэ ў маіх венах і сэрцы
і агаломшвае мяне радасцю.
Выбіраю Жывую Ваду, якая струменіць з Ягонага боку
і ачышчае маё “я” і цэлы свет.
Выбіраю жахлівую Муку Хрыста,
якая напаўняе значэннем бяссэнснасць майго смутку
і чыніць мой боль цяжарным моцай.
Я выбіраю Цябе, добры Езу, Ты ведаеш.
Я выбіраю Цябе, добры Пане;
далучы мяне да тых,
каго Ты здабыў сваімі цяжкімі ранамі.
Не дай мне быць сярод тых, хто далёка ад Цябе.
Захавай мяне ад усяго, што шукае маёй згубы.
Пакліч мяне прыйсці да Цябе.
Трымай мяне моцна сярод анёлаў і святых,
якія спяваюць “так” усяму, што Ты робіш,
узвышаючы ўсё, што Ты маеш намер зрабіць,
заўсёды і навекі.
А сёння, Ойча ўсяго стварэння, учыні,
каб з глыбіні сэрца
я выбіраў Хрыста ў гэтым свеце.
Амэн.
Джозэф Тэтлоў SJ
Са зборніка “Hearts on Fire: Praying with Jesuits”