Святы Андрэй Баболя!
На сваім жыццёвым шляху
ты сутыкаўся з перашкодамі,
якія крок па кроку адольваў
з дапамогай даверлівай малітвы.
Дзякуючы ёй ты распазнаваў
знакі ад Бога –
і перашкоды рабіліся крокамі
на шляху наследавання Езуса.
Вось, я стаю перад цяжкасцю,
якая перавышае мае сілы: ..……
Падтрымай мяне сваім заступніцтвам,
каб праз цярплівую малітву
я знайшоў спакой у блізкасці Езуса
і з Яго дапамогай вытрываў
аж да вырашэння гэтай цяжкасці
на хвалу Бога Айца,
які з Сынам і Духам Святым
валадарыць на векі вечныя.
Амэн.