Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, — змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, — змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,— змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа, — змілуйся над намі.
Святая Марыя, — маліся за нас.
Святы Ігнацый Лаёла, — маліся за нас.
Вялікі шанавальнік Найсвяцейшай Тройцы,
Вучань Хрыста, які ўсё рабіў дзеля большай хвалы Божай,
Святар, палка закаханы ў Богу,
Руплівы шанавальнік Эўхарыстыі,
Агонь, Богам запалены,
Той, хто шукаў і знаходзіў Бога ва ўсім,
Візіянер, які ў містычных бачаннях пазнаў таямніцы веры,
Вучань Хрыста, які прагнуў жыць і памерці дзеля Яго,
Гарачы шанавальнік Імя Езуса,
Той, хто глыбока палюбіў Крыж Хрыста,
Паслядоўнік Езуса, які з Ім размаўляў, як сябра з сябрам,
Вучань, які радаваў Сэрца Езуса і Марыі,
Шанавальнік дзявоцтва Панны Марыі,
Мужны абаронца Памплоны,
Рыцар Найчысцейшай Панны,
Натхнёны аўтар “Духоўных Практыкаванняў”
Пілігрым у Святую зямлю,
Прадстаўнік шляхетнага роду, які адмовіўся ад пашаны свету,
Воін, дасведчаны ў духоўнай барацьбе,
Містык, узбагачаны шматлікімі ласкамі,
Аматар зорнага неба,
Захоплены прыгажосцю жыцця святых,
Руплівы працаўнік на ніве збаўлення душаў,
Заснавальнік Таварыства Езуса,
Аўтар Канстытуцый ордэна езуітаў,
Генерал ордэна, які паслаў місіянераў у далёкія куткі зямлі,
Сабрат, які ўмацоўваў братэрскія сувязі шматлікімі лістамі,
Паслядоўнік апосталаў у евангелізацыйным запале,
Пярліна ў грамадзе асоб кансэкраваных, поўны любові да Хрыста, прысутнага ў Касцёле,
Апора Божага Касцёла і адданы слуга наступніка святога Пятра,
Настаўнік вернасці навучанню Касцёла,
Ваяр, які вёў змаганне пад сцягам Хрыстовага Крыжа,
Пераможца злых духаў,
Настаўнік сапраўднай пабожнасці,
Настаўнік сузірання ў дзейнасці,
Настаўнік духоўнага распазнавання,
Мудры дарадчык ў справах сумлення,
Настаўнік духоўных кіраўнікоў,
Настаўнік, які вучыў смакаваць Божую рэчаіснасць,
Настаўнік малітвы,
Настаўнік сузірання таямніц Хрыстовага жыцця,
Настаўнік праўды пра Бога, які дзейнічае і працуе ў стварэнні,
Выхаваўца дзяцей і моладзі,
Прыклад цярплівасці і пакоры,
Прыклад разважлівай аскезы і паслухмянасці,
Прыклад анёльскай чысціні,
Прыклад дасканаласці,
Прыклад бязмежнага даверу Богу,
Вучань, які стаў узорам для сваіх выкладчыкаў,
Скарбніца шматлікіх цнотаў,
Успамога знявераных,
Духоўны правадыр тых, якія каюцца,
Прымірыцель перасвараных і раззлаваных,
Нястомны ў служэнні апякун хворых,
Суцяшальнік гаротных,
Дабрадзей жабракоў,
Апякун сірот,
Сябра пагарджаных,
Апякун адкінутых грамадствам,
Заступнік парадзіх,
Апякун шматдзетных сем’яў,
Дбайны памочнік жанчын у іх духоўным росце,
Дарэшты адданы Богу ў служэнні бліжнім,
Патрон рэкалекцый,
Заступнік пілігрымаў,
Заступнік тых, хто навяртаецца да Бога,
Заступнік тых, хто паглыбляе Божае Слова,
Заступнік несправядліва асуджаных і зняволеных,
Спагадны заступнік кульгавых і інвалідаў,
Рыцар, які змагаўся за Божае Валадарства на зямлі,
Адважны абаронца годнасці і гонару кожнага хрысціяніна,
Абаронца праўдзівай веры,
Абаронца ўсіх, хто да цябе пабожна звяртаецца.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — змілуйся над намі.

С. Маліся за нас, святы айцец Ігнацый.
У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Спрадвечны Божа, Ты паклікаў святога Ігнацыя Лаёлу, каб ён служыў дзеля большай славы імя Твайго, учыні, каб мы па яго прыкладу і з яго дапамогаю імкнуліся да святасці на зямлі і атрымалі вянок хвалы ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.