Божа, Стварыцель мой, Ты прымаеш мяне такім, які я ёсць,
і любіш мяне такім, які я ёсць.
Ты заклікаеш мяне быць самім сабой.
А я – гэта маё мінулае, сучаснае і будучае ў Тваіх вачах.
І ўсё, што ў мяне ёсць, і здольнасці, і сілы – гэта я.
І ўсё, чаго мне не стае, і здольнасцяў, і сіл – гэта таксама я.
Пакліч мяне да цэльнасці, да глыбейшага адчування сябе,
каб мая нястача напоўнілася Табой.
Я абіраю сапраўднага сябе.
Я абіраю прынесці плады свайго існавання.
Я абіраю magis – з Тваёй падтрымкай –
дзень
за
днём.

***

Слова “magis” паходзіць з лацінскай мовы і азначае: больш (большае), яшчэ болей.