У нядзелю 29 мая, пасля малітвы Regina Coeli на плошчы Святога Пятра, Папа Францішак на 27 жніўня прызначыў Кансісторый па ўключэнні ў Калегію кардыналаў 21 новага кардынала, з якіх дзевяць з’яўляюцца выпускнікамі Грыгарыянскага ўніверсітэта. Таксама да членаў Калегіі кардыналаў далучыўся айцец Джанфранка Гірланда SJ, ганаровы прафесар факультэта кананічнага права і былы рэктар Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта.

“Ад імя ўсяго ўніверсітэта жадаю а. Джанфранка Гірланда ўсяго найлепшага”, — напісаў рэктар Нуну да Сілва Гансалвес SJ. “Кардынальства, да якога паклікаў яго Папа Францішак, з’яўляецца прызнаннем кампетэнтнасці і велікадушнасці, з якімі ён служыў і служыць Касцёлу: у даследаваннях, навучанні і руплівым супрацоўніцтве з Папамі і Рымскай Курыяй. Давер, які аказвалі яму розныя Папы, асабліва відавочны ў яго прызначэнні членам і кансультантам многіх дыкастэрый, а таксама ў далікатных місіях, якія былі яму даручаны ў апошнія гады”.

Крыніца: https://www.jesuits.global/2022/08/29/fr-gianfranco-ghirlanda-sj-in-the-college-of-cardinals/