Учора ўвечары, 19 верасня, у варшаўскай Фаленіцы распачаўся трохдзённы Форум Вялікапольска-Мазавецкай правінцыі Таварыства Езуса. Гэта першы з двух тэрмінаў гэтага з’езду, у якім прымуць удзел каля 120 езуітаў.

На першую сустрэчу прыехалі езуіты, якія працуюць у Польшчы, Даніі, Кыргызстане, Латвіі. На другую прыбудуць таксама сабраты з Расіі і Беларусі. Мэта Форума – шчыры, адкрыты дыялог у кантэксце рэструктурызацыі правінцыі, якая ў гэты час трывае. Езуіты прагнуць супрацьстаяць самым складаным выклікам, якія стаяць перад Касцёлам сёння. Члены Таварыства Езуса бачаць у іх не столькі пагрозы, колькі шанец на аднаўленне і імпульс да ўдзелу ў тым, што сёння з’яўляецца найбольш важным для Касцёла.

У першы дзень удзельнікі Форума падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту сталі перад Богам, каб прадставіць Яму ўсё, з чым прыйшлі, свае трывогі і надзеі. Астатні час вечара быў прысвечаны братэрскай духоўнай размове ў групах.

Сёння раніцай удзельнікі выслухаюць пасланні асістэнта Генеральнага настаяцеля езуітаў а. Тамаша Кота SJ і настаяцеля правінцыі а. Збігнева Лячкоўскага SJ. Першы тэрмін гэтай унікальнай сустрэчы, якая праводзіцца адразу пасля заканчэння Ігнацыянскага года, завершыцца ў сераду 21 верасня, а другая распачнецца ў наступны панядзелак.

Крыніца: jezuici.pl