У любы час ёсць магчымасць прыняць удзел у ігнацыянскіх духоўных практыкаваннях (рэкалекцыях) анлайн з дапамогай відэаролікаў з рэкамендацыямі для самастойнай малітвы. Аўтар відэа – а. Віктар Жук SJ, мова – руская. Удзельнікам прапануецца запланаваць час на 30-хвілінную або даўжэйшую малітву, акрамя прагляду відэа (10-20 хвілін). Практыкаванні можна праходзіць дзень па дню або падоўжыць іх, згодна са сваім рытмам.