Крыж заўсёды перад намі. Ён жадае прамовіць да нас, калі мы сузіраем яго з любоўю, кіраваныя моцай Духа, які ёсць дарам Хрыста ўкрыжаванага. Калі мы глядзім на яго з трымценнем і любоўю, крыж робіцца прываблівым, цёплым і ўсёпаглынальным агнём: ён стаецца выклікам для нас.
Ён просіць шмат аб чым. Крыж просіць нас, нашыя супольнасці, грамадствы і культуры пацвердзіць, што ёсць шляхі для вырашэння чалавечых праблем, якія распачынаюцца ад крыжа.
Мы на сабе спазналі, што боль, цярпенне і смерць напаўняюць нашую гісторыю.
Езус не вынайшаў крыжа. Ён, як і кожны чалавек, знайшоў яго па дарозе. Навіна Яго паслання была ў тым, што Ён пасеяў зярнятка любові ў нясенне крыжа. Элемент любові абярнуў шлях крыжовы ў шлях, які вядзе да жыцця. Сам крыж стаўся пасланнем любові, сродкам нашага перамянення. Наш крыж – гэта і крыж Езуса!
Кардынал Карла Марыя Марціні SJ
Выява: крыж з капліцы ў радавым замку св. Францішка Ксаверыя