18 кастрычніка 2025 года ў капліцы святога Францішка Борджа ў Генеральнай курыі ў Рыме айцец генерал Артура Соса афіцыйна адкрыў Трэцюю сустрэчу вышэйшых настаяцеляў (MMS), якія будуць абмяркоўваць праблемы, з якімі сутыкаецца тая частка Касцёла, дзе яны нясуць служэнне.
Ад канфліктаў і крайняй беднасці да адукацыі і аховы здароўя, духоўнай падтрымкі разгубленых і адзінокіх людзей, да спробаў прадбачыць наступствы штучнага інтэлекту і простага суправаджэння – ва ўсіх гэтых накірунках 100 удзельнікаў MMS падзеляцца сваім служэннем і досведам цягам наступнага тыдня, з мэтай дапамагчы распрацаваць шлях для Таварыства Езуса, каб найлепшым чынам служыць Касцёлу і вернікам.
Але перад тым, як увайсці ў гэты насычаны тыдзень, езуіты пачалі яго так, як іх заўсёды вучылі: з малітвы.
На працягу наступных двух дзён дэлегаты MMS будуць маліцца, разважаць і дзяліцца сваім досведам веры. Айцец генерал асабіста праводзіць рэкалекцыі, даючы ўдзельнікам пункты для малітвы. Вядома, як айцец генерал павядзе дэлегатаў – гэта справа Святога Духа, але поле ўрадлівае. Паколькі Папа Леў так адкрыта выказваецца пра прыярытэты Касцёла і свету, які, здаецца, знаходзіцца ў бясконцым хаосе, гэтыя рэкалекцыі падрыхтуюць вышэйшых настаяцеляў да вырашэння патрэб свету, засяроджваючыся на Хрысце і харызме Таварыства Езуса.
Запрашаем маліцца разам з намі ў інтэнцыі дэлегатаў Трэцяй сустрэчы вышэйшых настаяцеляў Таварыства Езуса.
Крыніца: The Major Superiors start their Retreat | All good things come from prayer | The Society of Jesus
Пасля двух дзён малітвы і разважанняў 100 удзельнікаў Трэцяй сустрэчы вышэйшых настаяцеляў здзейснілі пілігрымку да Святых Дзвярэй у Рыме. Праход праз Святыя Дзверы – гэта магутны духоўны жэст, які сімвалізуе шлях навяртання і прыняцця Божай міласэрнасці. Ён задае тон усёй сустрэчы, нагадваючы настаяцелям, што справа наступнага тыдня ў канчатковым выніку з’яўляецца справай веры, прымірэння і абнаўлення для ўсяго Касцёла.
Пад кіраўніцтвам айца генерала Артура Сосы пілігрымка дае надзею, што кожная дыскусія пра беднасць, канфлікты і будучыню Таварыства будзе заснавана на Евангеллі і ласцы Хрыста.