Мы – мужчынскі каталіцкі ордэн.
Ужо амаль 500 год мы дзейнічаем там, дзе нас патрабуе свет.
Юнаком ён служыў пры каралеўскім двары і вёў свецкае жыццё маладога рыцара. У 1521 г. адважна, нягледзячы на пагрозу жыццю, бараніў крэпасць Памплону ад нападу французаў. Падчас бітвы гарматнае ядро трапіла яму ў левую нагу. Некалькі разоў за перыяд лячэння Ігнацый быў блізкі смерці, але выжыў і пачаў папраўляцца. Пазбаўлены на доўгі час магчымасці руху, ён стаў чытаць Евангелле і гісторыі святых і пастанавіў адмовіцца ад мінулага марнага жыцця, каб поўнасцю належаць Хрысту. Сваё шляхецкае адзенне ён аддаў жабраку, а рыцарскі меч пакінуў у санктуарыі Маці Божай у Мансэрат.
“Вазьмі, Пане, і прымі ўсю маю свабоду, памяць, розум і ўсю маю волю – усё, што маю і чым валодаю.”
Праз некаторы час да яго далучыліся першыя паплечнікі, і яны разам прысвяцілі сваё жыццё Пану. Каб захаваць еднасць у сваёй супольнасці сяброў, пастанавілі заснаваць ордэн, мэтай якога стане вернае служэнне Касцёлу ў паслухмянасці Святому Айцу.
Езуіты часта змянялі месца служэння, трымаючы дыстанцыю ад асобных краін і іх інтарэсаў. Такі касмапалітызм выклікаў моцны супраціў з боку некаторых манархій. Пад іх націскам Папа Клеменс XIV у 1773 г. загадаў скасаваць Ордэн.
Па рашэнні царыцы Екацярыны ІІ Таварыста Езуса не спыніла свайго існавання на тэрыторыі Расійскай Імперыі і дачакалася там моманту аднаўлення праз Папу Пія VII у 1814 г.
членаў Ордэна
святых і благаслаўлёных
школ і ўніверсітэтаў
месцаў служення на тэрыторыі СНД
Папа Павел VI
Глабальныя апостальскія прыярытэты: актуалізацыя місіі Таварыства Езуса
На 36-ай генеральнай кангрэгацыі ў 2016 г. дэлегаты даручылі новавыбранаму генеральнаму настаяцелю Артуру Сосе перагледзець і актуалізаваць апостальскія прыярытэты, якія былі прынятыя ў 2003 г. (У той час на першым месцы знаходзіліся місіі ў Кітаі і Афрыцы,...
Сусветная сетка малітвы Папы: 22 мільёны чалавек, адна малітва, абноўленая місія
Больш за 22 мільёны чалавек у больш чым 90 краінах штодня моляцца ў адной і той самай інтэнцыі, якую на кожны месяц вызначае Святы Айцец. Гэтыя людзі не належаць да адной арганізацыі і не ўключаны ў нейкую адну праграму – яны з'яднаныя ў іншых разнастайных кантэкстах...
У Ватыкане прадстаўлены фільм пра Тэяра дэ Шардэна SJ
На гэтым тыдні ў Ватыканскай фільматэцы быў прадстаўлены дакументальны фільм пра вядомага геолага і палеантолага айца Тэяра дэ Шардэна SJ, творцу канцэпцыі наасферы, які памёр 10 красавіка 1955 года. Коратка кажучы, наасфера – гэта наступная “сфера” пасля геасферы і...
Свята Маці Таварыства Езуса
Штогадовае свята Маці Таварыства Езуса прыпадае на 22 красавіка ў памяць пра дзень, калі Ігнацый і яго сябры склалі свае ўрачыстыя манаскія абяцанні ў Рыме ў 1541 годзе. Гэта адбылося пасля таго, як ордэн быў зацверджаны Папам Паўлам III (27 верасня 1540 года) і пасля...
Леў XIV пра Францішка: ён ахвяраваў сваё жыццё Касцёлу і свету
Папа з любоўю ўзгадаў свайго папярэдніка ў першую гадавіну яго смерці. У размове з журналістамі на борце самалёта, які даставіў яго з Анголы ў Экватарыяльную Гвінею, ён адзначыў, што галоўным пасланнем Францішка была міласэрнасць. “Я хацеў бы ў гэтую першую гадавіну...
Пасхальнае абвяшчэнне
У велікодным перыядзе, які ўсё яшчэ трывае, Джэймс Ханві SJ запрашае нас увайсці ў таямніцу і незвычайнасць Уваскрасення, каб распазнаць Божую любоў, якая сустракае нас у асобе ўваскрослага Хрыста. “Уваскрасенне не патрабуе ад нашай веры адмовы ад розуму, але...
Папа Францішак: in memoriam
Першы Папа-езуіт – чалавек, сфарміраваны “Духоўнымі практыкаваннямі”, які вылучаўся распазнаваннем, унутранай свабодай і імкненнем знайсці Бога ва ўсім. Езуіты стварылі адмысловую старонку на сваім “глабальным” сайце ў якасці жывога помніка Папе Францішку, каб мець...
Разважанні на Вялікі пост: Сем апошніх слоў
Разважанні на Вялікі пост, якія мы прапануем у гэтым цыкле, заснаваны на кнізе «Сем апошніх слоў» (Seven Last Words). Напісаў яе айцец Джэймс Марцін SJ з Нью-Ёрка, святар-езуіт і аўтар хрысціянскіх бестселераў. Кніга складаецца з медытацый над апошнімі словамі...
Ігнацыянскія рэкалекцыі ў Беларусі адбудуцца сёлета ў чэрвені і жніўні
Айцы-езуіты запрашаюць прыняць удзел у ігнацыянскіх рэкалекцыях – духоўных практыкаваннях па метадзе святога Ігнацыя Лаёлы. Пінск: 20-27 чэрвеня (у будынку духоўнай семінарыі)Рось: 17-24 жніўня (у рэкалекцыйным доме “Голас Айца”). Ігнацыянскія рэкалекцыі...
Меандры цярпення
Хоць мы стараемся пазбегнуць цярпення, у яго змрочным ценю крыецца шанец адкрыць для сябе тое істотнае, што схавана пад бляскам штодзённай беганіны і схільнасцю да дробных і нязначных рэчаў. Цярпенне часам вызваляе раней невядомыя крыніцы чуллівасці. Цярпенне не пасуе...
Досвед выпрабавання — досвед Духа
Гамілія на I нядзелю Вялікага посту, Год А Потым Дух вывеў Езуса ў пустыню, каб д’ябал выпрабоўваў Яго. Пасля сарака дзён і сарака начэй посту Езус адчуў голад.. Тады падышоў да Яго спакуснік і сказаў Яму: «Калі Ты Сын Божы, скажы, каб гэтыя камяні сталі хлебам». А Ён...
Велікапосныя рэкалекцыі “Пакліканыя святыя”
Велікапосныя рэкалекцыі запрашаюць нас пакінуць на некаторы час вір падзей, паглядзець на сваё жыццё з пэўнай дыстанцыі, падвесці вынікі і паразважаць, што можна палепшыць. Духоўныя практыкаванні падчас сёлетняга перыяду пакаяння і навяртання правядзе для нас...
Велікапосныя рэкалекцыі: Шлях святога Ігнацыя
У гэтым цыкле анлайн-рэкалекцый прапануем у цішыні і малітве крок за крокам паразважаць над сваім жыццём і адносінамі з Богам і людзьмі. Нашымі спадарожнікамі на гэтым шляху стануць святы Ігнацый Лаёла і святая Мэры (Марыя) Вард: іспанец XVI стагоддзя і англічанка...
Духоўны компас на 2027 год: абвешчаны малітоўныя інтэнцыі Папы
30 студзеня 2026 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане кіраўніцтва і ўдзельнікаў Папскай сусветнай сеткі малітвы, падкрэсліўшы важнасць іх служэння для Касцёла і ўсяго чалавецтва. Папа нагадаў, што малітоўныя інтэнцыі, якія штомесяц прапануюцца вернікам,...
Той, хто спрыяў стварэнню абраза Езуса Міласэрнага. Гісторыя незвычайнага езуіта
Менавіта ён стаяў у цені вялікай містычкі, аказваючы ёй духоўную падтрымку ў хвіліны цяжкіх выпрабаванняў. Айцец Юзаф Андраш SJ – спаведнік святой Фаўстыны Кавальскай – цяпер знаходзіцца на шляху да беатыфікацыі, і гэты працэс выклікае цікавасць не толькі ў Польшчы,...
Біблійны лексікон: Вера
У папярэднім матэрыяле нашай рубрыкі ў цэнтры ўвагі была надзея – цнота, якой у Каталіцкім Касцёле прысвяцілі юбілейны 2025-ы год. Сёння мы працягнем нашыя біблійныя разважанні над іншымі тэалагічнымі цнотамі, на гэты раз засяроджваючыся на веры. Бачыць нябачнае “Вера...















