На гэтым тыдні ў Ватыканскай фільматэцы быў прадстаўлены дакументальны фільм пра вядомага геолага і палеантолага айца Тэяра дэ Шардэна SJ, творцу канцэпцыі наасферы, які памёр 10 красавіка 1955 года.

Коратка кажучы, наасфера – гэта наступная “сфера” пасля геасферы і біясферы. Яна ўтвараецца чалавечай думкай, якая эвалюцыяніруе да “пункта Амега” – больш высокага ўзроўню чалавечай свядомасці, праяўленай у Хрысце. Калі сказаць яшчэ больш лаканічна: з часам мы ўсе станемся Езусам Хрыстом. Калі працэс “хрыстагенэзісу” дасягне сваёй паўнаты, Хрыстус будзе ўсім ва ўсіх.

У адрозненне ад часоў Тэяра дэ Шардэна, сёння мы не задаёмся пытаннем, ці існуе эвалюцыя, а спрабуем зразумець, куды яна нас прывядзе і як мы можам на яе паўплываць.

Спасылка на фільм “Тэяр: вучоны-візіянер”, які можна паглядзець да 20 мая 2026 года (працягласць: 1 гадзіна 58 хвілін): https://www.pbs.org/video/teilhard-visionary-scientist-pt9dc1/