Гэтай восенню 22 юнакі распачалі сваё падарожжа ў якасці навіцыяў у Канферэцыі езуітаў для правінцый Еўропы і Блізкага Усходу (JCEP). Прысутнасць кожнага з навіцыяў – гэта кульмінацыя шырокага працэсу распазнавання, які ў сваіх правінцыях праводзілі прамоўтары пакліканняў і іншыя езуіты, адданыя гэтай справе. 

Езуіцкі навіцыят – гэта двухгадовая праграма, якая мае закласці аснову для паўнавартаснага і мэтанакіраванага манаскага і апостальскага жыцця. Яе асноўныя задачы – паглыбленне асабістых адносінаў з Езусам Хрыстом, лепшае разуменне сябе і Таварыства Езуса, а таксама асабісты досвед радасцяў і выклікаў супольнага жыцця. Гэтыя ўступныя этапы фармацыі ўключаюць у сябе і тыповыя “эксперыменты”, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай станаўлення езуітаў ад самага пачатку існавання Таварыства. Сюды ўваходзяць духоўныя практыкаванні ў форме 30-дзённых рэкалекцый, перыяд служэння хворым і ўбогім, а таксама пілігрымка ў беднасці.

Калі вы хочаце даведацца больш аб тым, як стаць езуітам, калі ласка, наведайце нашу старонку пра фармацыю, або парафію, дзе працуюць езуіты.

Новыя навіцыі далучацца да сваіх 29 паплечнікаў, якія пачынаюць другі год навіцыяту. Такім чынам, у JCEP цяпер 51 навіцый.

Горача просім падтрымліваць сваёй малітвай навіцыяў, а таксама ўсіх тых, хто адчувае падобнае пакліканне стаць езуітам.

Більбао (Іспанія)

3 навіцыі, першы год

Бірмінгем (Вялікабрытанія)

7 навіцыіяў, першы год

Каімбра (Партугалія)

1 навіцый, першы год

Гдыня (Польшча)

2 навіцыі, першы год

Генуя (Італія)

7 навіцыяў, першы год

.

Інсбрук (Аўстрыя)

2 навіцыі, першы год