“Адам, дзе ты?” (Быц3,9)
Дзе ты, о, чалавек? Што ты прыйшоў?
У гэтым месцы мы яшчэ раз чуем рэха Божага пытання: “Адам, дзе ты?”

Гэтае пытанне напоўнена ўсім смуткам Айца, які страціў сваё дзіця.
Айцец ведаў рызыку свабоды; Ён ведаў, што яго дзеці могуць быць страчаныя… і яшчэ, магчыма, нават Айцец не мог сабе ўявіць настолькі вялікае падзенне, такую глыбокую прорву!
Тут, перад бязмежнай трагедыяй Халакоста, гэты крык – “Дзе ты?” – гучыць, нібы рэха, ледзь чутна ў неспасцігальнай бездані…

Адам, хто ты? Я больш не пазнаю цябе.
Хто ты, чалавек? Чым ты стаў?
На які жах ты аказаўся здольны?
Што прымусіла цябе падаць на такую глыбіню?
Вядома, гэта не пыл зямлі, з якой ты зроблены.
Пыл зямлі – добрая рэч, справа рук Маіх.
Вядома, гэта не дыханне жыцця, якое Я ўдыхнуў у цябе.
Гэта дыханне зыходзіць ад Мяне, і яно добрае (Быц 2,7).

Не, гэтая бездань – праца не толькі тваіх рук і твайго ўласнага сэрца … Хто пашкодзіў цябе? Хто цябе знявечыў?
Хто навёў цябе на думку, што ты – гаспадар дабра і зла?
Хто пераканаў цябе, што ты стаўся богам? Мала таго, што ты катаваў і забіваў сваіх братоў і сясцёр, але ты ахвяраваў іх сабе, таму што ты зрабіў сам сябе богам.
Сёння, у гэтым месцы, мы зноў чуем голас Бога: “Адам, дзе ты?”

Тут з зямлі ўзнімаецца ціхі плач: “Змілуйся над намі, Пане”.
Табе, Пане Божа наш, належыць справядлівасць; а на нашых тварах сорам і ганьба (Бар 1,15).
Вялікае зло напаткала нас, якога не было пад небам (Бар 2,2). Цяпер, Пане, пачуй нашу малітву, пачуй нашу просьбу, выратуй нас у Сваёй міласэрнасці. Выратуй нас ад гэтага жаху.
Усемагутны Пане, душа ў журбе кліча Цябе.
Пачуй, Пане, і злітуйся!
Мы зграшылі супраць Цябе. Ты валадарыш вечна. (Бар 3,1-2).

Узгадай нас у міласэрнасці Тваёй. Дай нам ласку саромецца таго, што мы, людзі, зрабілі, саромецца гэтага масавага ідалапаклонства, і таго, што мы пагарджалі і знішчалі сваё цела, якое Ты стварыў з зямлі, якое Ты ажывіў Сваім дыханнем жыцця. Ніколі зноў, Пане, ніколі зноў!
“Адам, дзе ты?”

Вось мы, Пане, асаромленыя тым, што чалавек, створаны па Твайму вобразу і падабенству, быў здольны зрабіць.

Памятай пра нас у Сваёй міласэрнасці.

Крыніца: Pope prays at Holocaust memorial, Western Wall
Фота са святыні Гроба Пана: Янез Север SJ