Святы Айцец адзначае 60-годдзе свайго манаскага жыцця. 11 сакавіка 1958 г. ён уступіў у Таварыства Езуса (Ордэн езуітаў). Сённяшні Папа праходзіў навіцыят у Санц’яга, сталіцы Чылі, пасля чаго вярнуўся ў Буэнас-Айрэс, дзе 13 снежня 1969 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне.

Папа Францішак з’яўляецца першым у гісторыі Папам, які належыць да Таварыства Езуса. Езуіцкая духоўнасць характэрна ўсяму яго пантыфікату, — перакананы генеральны настаяцель ордэна айцец Артуро Соса.

Паводле яго слоў, пасля Другога Ватыканскага Сабору ў Ордэне атрымалі развіццё аспекты, уласцівыя таксама пантыфікату папы Францішка: сувязь паміж евангелізацыяй і барацьбой за сацыяльную справядлівасць, дыялог паміж культурамі і адкрытасць для свету, клопат аб абароне прыроды і біяразнастайнасці планеты.

Крыница: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё