11–18 ліпеня ў Навагрудку айцы-езуіты ў чарговы раз арганізуюць ігнацыянскія рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні праходзяць у маўчанні, кожны дзень адбываецца размова з духоўным кіраўніком.

Да ўдзелу запрашаюцца вернікі, кансэкраваныя асобы і святары. Для тых, хто будзе ўдзельнічаць у першы раз, прадугледжаны больш кароткі тэрмін рэкалекцый.

Больш падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:

+375 (44) 465-18-78 (Viber)
+375 (29) 511-19-74
с. Вікторыя Жук MSF

E-mail: [email protected]