Духоўнае кіраўніцтва або суправаджэнне з’яўляецца “дапамогай, якую адзін хрысціянін аказвае другому, каб гэты апошні быў уважлівы да таго, як Бог асабіста да яго звяртаецца, каб непасрэдна адказваў Богу, каб набліжаўся да Яго і жыў наступствамі гэтых адносінаў” (Уільям А. Бары і Уільям Дж. Коналі “Практыка духоўнага кіраўніцтва”).

  •  Духоўнае кіраўніцтва засяроджвае ўвагу на рэлігійным досведзе. Інакш кажучы, датычыць рэальных перажыванняў чалавека ў адносінах з Богам.
  • Духоўнае кіраўніцтва – гэта адносіны. Рэлігійны вопыт не ізаляваная з’ява і не складаецца з надзвычайных падзей. Гэта тое, што адбываецца ў пастаянных адносінах паміж чалавекам і Богам. Часцей за ўсё гэта адносіны, якія перажываюцца ў малітве.
  • Духоўнае кіраўніцтва – гэта адносіны, якія маюць напрамак руху. Бог вядзе чалавека да больш глыбокай веры і больш шчодрага служэння. Духоўны кіраўнік не пытаецца толькі “што адбываецца?” але “што ідзе наперад?”
  • Сапраўдны духоўны кіраўнік – Бог. Бог дакранаецца да сэрца чалавека. Духаўнік-чалавек не “кіруе” ў сэнсе раздавання парадаў і вырашэння праблем. Хутчэй, ён дапамагае іншаму адказаць на Божае запрашэнне да больш глыбокіх адносін.

 Дадатковыя матэрыялы па тэме:

Духоўнае кіраўніцтва: напрамак, адносіны, працэс

Духоўнае кіраўніцтва падчас ігнацыянскіх рэкалекцый

Як Бог суправаджаў Ігнацыя: парадыгма для нас у “дапамозе душам”