Гэтае “падвойнае слуханне” фарміруе нас, нашыя палітычныя прыярытэты і дзеянні.

Жаданне працаваць на карысць сацыяльнай справядлівасці праз палітычную дзейнасць нараджаецца са шчыльных адносін з беднымі і ўразлівымі людзьмі. Сяброўства змяняе нас, і мы не можам проста дапамагаць, але прагнем працаваць разам, каб змяніць сацыяльныя структуры, якія прыгнятаюць нашых сяброў.

У кнізе Зыходу Бог чуе крыкі ізраэльцянаў у няволі і дзеля іх умешваецца ў гісторыю. Асаблівая любоў Бога да прыгнечаных заўсёды мае быць у нашым сэрцы і розуме, фарміруючы нашы палітычныя прыярытэты. Мы ацэньваем эканоміку не па тым, як яна абслугоўвае тых, хто наверсе, але людзей бедных у матэрыяльным плане.

У сваёй кнізе “Спадарожнікі Хрыста: ігнацыянская духоўнасць для паўсядзённага жыцця” Маргарэт Сілф піша аб шырокім і ўважлівым слуханні навакольнага свету праз “чытанне знакаў часу”.

“Чытанне знакаў часу, — піша Сілф, — мае на ўвазе ўваходжанне ў судакрананне з нябачнымі плынямі, схаванымі пад непасрэднай паверхняй грамадства, і распазнаванне на тым глыбінным узроўні, што вядзе нас да больш поўнай чалавечнасці, а што яе памяншае. Кожны з нас — патэнцыйны містык і прарок. Містык адчувае, што на самай справе адбываецца пад паверхняй рэчаў, заўважае боскае сярод звычайнага і бачыць іншых людзей вачыма Бога. Прарок з’яднаны з бачаннем містыка, кідае выклік усяму, што пагражае знявечыць рух чалавецтва да жыцця ва ўсёй паўнаце, і падтрымлівае ўсё, што аднаўляе і ўмацоўвае гэты рух”.

Вобраз містыка і прарока ўнутры нас пераклікаецца з рашэннем езуітаў быць «сузіральнікамі ў дзеянні». Мы бачым твар Хрыста ў тых, хто пакутуе на ўзбоччы і звяртаем пільную ўвагу на грамадскія сілы, якія фарміруюць нашы супольнасці. З гэтага падвойнага слухання мы разумеем нашы палітычныя прыярытэты. А распазнаванне вядзе нас да прароцкай дзейнасці. 

Для разважання і абмеркавання:

Якія грамадскія сілы сёння найбольш пагражаюць чалавечаму жыццю і годнасці? Як я магу паўплываць на іх — у сваім жыцці і ў жыцці супольнасці праз супрацоўніцтва з іншымі?

 

Крыніца: https://www.jesuits.org/our-work/justice-and-ecology/take-action-2/civic-engagement/