13 студзеня 2022г. а. Кшыштаф Каральчук SJ стаў пробашчам парафіі ў Новакузнецку (Расія), горадзе з паўмільённым насельніцтвам, размешчаным прыкладна ў 400 км на паўднёвы ўсход ад Новасібірска. Айцец Кшыштаф ахвотна ўзяўся за гэтае заданне адразу ж пасля падпісання адпаведнай дамовы паміж правінцыялам а. Збігневам Лечкоўскім SJ і біскупам Юзафам Вертам, ардынарыем дыяцэзіі Перамянення Пана.

Езуіты заўсёды адгукаліся на надзённыя патрэбы Касцёла, гатовыя ісці туды, куды не ідуць іншыя. Каталіцкая супольнасць у гэтым важным прамысловым, культурным і навуковым цэнтры азіяцкай часткі Расійскай Федэрацыі не вельмі шматлікая, аднак яна не павінна была застацца без пастыра.

Жадаем новаму пробашчу, адзінаму каталіцкаму святару ў гэтым горадзе, дапамогі Святога Духа ў гэтым складаным і адказным служэнні.

На здымку а. Кшыштаф Каральчук SJ складае вызнанне веры падчас інгрэсу ў парафіяльную супольнасць.