29 ліпеня ў Генеральнай інфірмерыі езуітаў у Рыме ва ўзросце 98-і гадоў адышоў у вечнасць французскі езуіт Альбэр Вануа SI, які да гэтага часу быў найстарэйшым з кардыналаў.

Спачылы кардынал Вануа лічыўся адным з лепшых у свеце экспертаў па Новым Запавеце, у прыватнасці, па Пасланні да Габрэяў.

Кардынал Альбэр Вануа SI, былы рэктар Папскага біблійнага інстытута і былы сакратар Папскай біблійнай камісіі, нарадзіўся 24 ліпеня 1923 года на поўначы Францыі, непадалёк ад мяжы з Бельгіяй. У верасні 1941 года ён уступіў у Таварыства Езуса, дзе 15 лістапада 1944 года прынёс першыя манаскія шлюбы, а прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 26 ліпеня 1954 года. Быў менаваны кардыналам Папам Бэнэдыктам XVI на кансісторыі 24 сакавіка 2006 года, пасля чаго атрымаў Папскую дыспенсу ад біскупскага пасвячэння.

Крыніца: catholic.by