Парафія св. Уладзіслава існуе ў мікрараёне Білева горада Віцебска з 2008 г. Ад чэрвеня 2019 г. яна знаходзіцца пад апекай айцоў-езуітаў.

9 ліпеня 2022 г. быў пасвячаны касцёл св. Ігнацыя Лаёлы, у якім цяпер збіраецца для малітвы парафіяльная супольнасць.

 Адрас касцёла: вул. Ген. Іваноўскага, 15 (як трапіць да нас: Яндекс Карты, Google Maps).

 

 КАНТАКТЫ: 

Пробашч
а. Віктар Жук SJ, [email protected], +375 29 941 02 53

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ У ПАРАФІІ:

 

НАВІНЫ З ЖЫЦЦЯ ПАРАФІІ: 

Курс “Альфа” ў касцёле св. Ігнацыя ў Віцебску

27 сентября в костёле св. Игнатия в Витебске (р-н Билево) стартует курс «Альфа». Курс будет проходить по средам с 19:00 до примерно 20:45 на протяжении 3 месяцев (до Рождества). На «Альфе» участники получают возможность узнать или по-новому открыть для себя...

Малітва і асвячэнне памятнай дошкі ў першую гадавіну смерці а. Станіслава Памыкалы SJ

3 верасня, у першую гадавіну смерці а. Станіслава Памыкалы SJ у касцёле святога Ігнацыя памаліліся за яго і асвяцілі памятную дошку. Святую Імшу, на якую прыйшлі знаёмыя, супрацоўнікі і былыя парафіяне святара з усяго горада, узначаліў біскуп Алег Буткевіч. На пачатку...

Урачыстасць св. Ігнацыя ў Віцебскай парафіі

30 ліпеня ў езуіцкай парафіі ў Віцебску адзначылі ўрачыстасць св. Ігнацыя, імя якога носіць парафіяльны касцёл. Пасля ўрачыстай літургіі, падчас якой разам з біскупам Алегам Буткевічам ушанавалі рэліквіі святога заснавальніка Таварыства Езуса, адбылася інтэрактыўная...

Інтранізацыя Божага Слова ў парафіі св. Уладзіслава

У нядзелю Божага Слова, 22 студзеня, у парафіі святога Уладзіслава ў Віцебску адбылася інтранізацыя Святога Пісання. Папа Францішак прапанаваў здзейсніць гэты рытуал у сваім лісце “Aperruit illis”, у якім была трэцяя нядзеля звычайнага перыяду была абвешчана Нядзеляй...

Батлейка ў парафіі езуітаў у Віцебску

У свята Святой Сям'і, 30 снежня, дзеці парафіі св. Уладзіслава сыгралі ў батлейцы - традыцыйным спектаклі, у якім апавядаецца пра радасную падзею Нараджэння Божага Сына ў нашым свеце. Адметнай рысай сюжэту батлейкі было спалучэнне гістарычных абставінаў, пра якія...

Новыя міністранты, бежмаванне: апошнія падзеі ў парафіі св. Уладзіслава

20 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, у парафіі св. Уладзіслава на св. Імшы а 10:30 чацвёра хлопцаў сталі міністрантамі. Да гэтага на працягу некалькіх месяцаў яны мелі "статус" кандыдатаў: прыглядаліся і паступова вучыліся прыслужваць святару пры...

Айцец Станіслаў Памыкала SJ (1950-2022)

Станіслаў Памыкала нарадзіўся 4 студзеня 1950 года ў Бжэгу Дольным каля Волава ў сям'і Станіслава і Эміліі, народжанай Кустры. Пачатковую адукацыю распачаў у вёсцы Тарношын, а скончыў у Немстуве каля Любачава. Затым адвучыўся ў ліцэі ў Любачаве. 30 ліпеня 1965 года...

Незвычайны і першы ў Беларусі. Біскуп Буткевіч пасвяціў у Віцебску касцёл у гонар святога Ігнацыя Лаёлы

У суботу 9 ліпеня ў Віцебску адбылося пасвячэнне касцёла пад тытулам святога Ігнацыя Лаёлы. Гэтая вялікая ўрачыстасць для горада і для парафіі святога Уладзіслава, якой апякуюцца айцы-езуіты, знайшла выдатнае адлюстраванне ў фота- і відэаматэрыялах. З удзячнасцю...

Урачыстыя манаскія абяцанні а. Віктара Жука SJ

Сёння, 10 ліпеня, на св. Імшы а 10:00 у новапасвячаным касцёле св. Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску а. Віктар Жук SJ прынёс урачыстыя манаскія абяцанні ў Таварыстве Езуса.  У імя Генеральнага настаяцеля ордэна абяцанні прыняў айцец правінцыял Збігнеў Лячкоўскі SJ. Айцец...

АРХІЎНЫЯ ФОТА: